Понедельник, 18 мая 2026

Райотдел по чрезвычайным ситуациям организовал экскурсию в Минск для пружанских школьников

2 605

Цікавую экскурсію арганізавала кіраўніцтва райаддзела па надзвычайных сітуацыях для школьнікаў раёна, якія прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемствах па лініі МНС. У цэнтры ўвагі апынуўся Мінскі камандна-інжынерны інстытут.

Вучні старэйшых класаў наведалі казармы курсантаў, азнаёміліся з умовамі пражывання і вучобы, пабывалі ў музеі інстытута, папрацавалі з сучаснымі тэхнічнымі сродкамі навучання. Таксама паўдзельнічалі ў практычнай трэніроўцы па тушэнні віртуальнага пажару. Акрамя таго экскурсанты наведалі пажарную аварыйна-выратавальную часць, дзе паглядзелі, як неабходна рэагаваць на трывожны выклік. Шмат гісторый расказалі ім супрацоўнікі рэспубліканскага музея МНС.

Нягледзячы на насычанасць экскурсійнай праграмы, арганізатары знайшлі час паказаць пружанскім школьнікам і славутасці сталіцы.
Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *