Вторник, 21 апреля 2026

Кассы Белорусской железной дороги в Пружанах не будет. Но альтернатива есть!

2 992

У сувязі са зваротамі грамадзян у органы дзяржаўнай улады з прапановамі аб адкрыцці ў г.Пружаны чыгуначнай касы  папярэдняга продажу  білетаў на паязды старшыня райвыканкама М.М.Серкоў даў даручэнне адпаведным службам вывучыць гэтае пытанне і праінфармаваць насельніцтва раёна.

Для адкрыцця касы Беларускай чыгункі ў г.Пружаны неабходна:

—выдзяленне памяшкання з абмежаваным доступам і яго аховай;

—дадаткова дзве штатныя адзінкі, якія павінны прайсці адпаведнае навучанне;

—набыццё тэрмінальнага абсталявання (прыкладны кошт 50-60 млн. рублёў);

—набыццё білетна-друкавальнай машыны (вырабляецца на заводзе па індывідуальным заказе);

—наяўнасць абароненага канала сувязі сістэмы “Экспрэс-3” (неабходна пракласці спецыяльны кабель).

Як бачна з пералічаных умоў, задавальненне просьбы грамадзян раёна – вельмі дарагая справа.

Разам з тым, не варта скідваць з рахунку той факт, што існуюць  іншыя магчымасці для папярэдняй пакупкі білетаў на паязды.

Па-першае,  фізічныя асобы могуць заказаць білет праз інтэрнэт з аплатай  яго кошту шляхам выкарыстання банкаўскай пластыкавай карткі  ці  сістэм электронных грошай EasyPay  і WebMoney. З дадатковай інфармацыяй аб продажы  праязных дакументаў можна азнаёміцца на сайце poezd.rw.by у раздзеле “Інфармацыя для пасажыраў”.

Скарыстаўшыся гэтым сучасным спосабам  набыцця білета, пасажыру пры пасадцы ў вагон неабходна будзе прад’явіць  дакумент, які засведчвае асобу (напрыклад, пашпарт), па якім рабіўся заказ білета.

Аднак не варта забываць, што на рукі  пасажыр не атрымае  звыклы праязны дакумент. Каб не было праблем у тых, хто ездзіць у камандзіроўкі, ім усё ж давядзецца перад адходам поезда звярнуцца ў білетную касу.

Па-другое, існуе таксама паслуга браніравання праязных дакументаў (білетаў) па тэл.         (8-0162) 26-02-44 (у Брэсце). Кошт гэтай паслугі складае 2 тысячы беларускіх рублёў, канчатковы тэрмін рэалізацыі білета агаворваецца дадаткова.

Паслуга, безумоўна, зручная. Аднак, каб выкупіць білет, усё  роўна давядзецца папярэдне наведацца ў касу чыгуначнай станцыі.

Пружанскі раённы вузел паштовай сувязі мог бы аказваць паслугі па дастаўцы заказаных білетаў дахаты. Білеты могуць быць адпраўлены станцыяй на адрас кліента каштоўным пісьмом з аб’яўленым коштам, з накладной платай. Пры гэтым кліенту трэба будзе заплаціць суму накладной платы і зрабіць аплату за перасылку.  Але для ажыццяўлення гэтай паслугі паміж бакамі (поштай і  чыгункай) павінна быць заключана адпаведная дамова.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *