Па традыцыі ў красавіку праводзяцца спаборніцтвы юных інспектараў дарожнага руху. На стадыёне СШ №5 у выпрабаваннях прынялі ўдзел 12 каманд. Ім давялося паказваць свае веды і ўменні падчас тэарэтычных экзаменаў, а таксама практычныя магчымасці на фігурным ваджэнні.
Лепш за астатніх падрыхтаваліся юныя інспектары з Муравы, якім удалося паказаць выдатнае валоданне веласіпедам на складаных віражах, а таксама правільна адказаць на многія пытанні тэарэтычнага іспыту. Медыцынская падрыхтоўка на вышэйшым узроўні аказалася ў каманды з Навасёлкаўскай школы, якая таксама падрыхтавала і самы яркі плакат. Сярод агітбрыгад на першае месца вышлі школьнікі з Харавы.
Пры падліку сумы балаў самы высокі вынік аказаўся ў вучняў Мураўскай СШ, якім было прысуджана першае месца, другое і трэцяе паміж сабой падзялілі юныя інспектары з СШ №5 і Сухопаля. Пераможцам былі ўручаны дыпломы і каштоўныя падарункі ад Дзяржаўтаінспекцыі.
Алег Сідарэнка, фота Сяргея Талашкевіча.
