Понедельник, 12 мая 2025

Звонки в милицию: бдительность приветствуется, за ложный вызов — штраф

1 393

Міліцыя не разумее жартаў?
У нас ноччу плакаў малы сын, а суседка падумала, што над ім здзяйсняецца гвалт і выклікала міліцыю. Супрацоўнікі разабраліся і прасілі прабачыць за турбаванне, але ці можна прыцягнуць да адказу і «нераўнадушную» суседку?
Са званка ў рэдакцыю.
Адказвае намеснік начальніка райаддзела міліцыі Ю.А.Неміровіч:
— Як патрабуюць нашы правілы, супрацоўнікі міліцыі павінны аператыўна рэагаваць практычна на любы выклік, што мы строга выконваем. Напрыклад, як паказаў маніторынг адносінаў жыхароў Пружаншчыны да мясцовых міліцыянераў, амаль 90% пацвердзілі, што праваахоўныя органы на іх тэлефанаванні зрэагавалі аператыўна. Але хацелася каб міліцыю не турбавалі па жыццёвых дробязях, дзе можна розныя канфліктныя сітуацыі, накшталт вышэйназванай, «разруліць» самастойна.
Ёсць і іншыя катэгорыя, якіх мы называем «тэлефонныя жартаўнікі», якія не разабраўшыся ў сітуацыі або проста для жарту тэлефануюць у аператыўную службу. Да такіх лжывых выклікаў мы ставімся вельмі строга: у мінулым годзе па арт.17.6 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь да адказнасці былі прыцягнуты 58 чалавек, з пачатку бягучага года папярэджанні або штрафы атрымалі яшчэ дзесяць грамадзян. Зразумела, што лжывае паведамленне лічыцца такім толькі тады, калі чалавек дакладна ведае, што расказаў нам няпраўду. У выпадку з «нераўнадушнай» суседкай раю рашыць пытанне ўсё-такі мірам, каб даводзіць да глабальнага канфлікту.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *