
Паважаныя землякі!
Сёння мы разам з усёй краінай успамінаем трагічныя падзеі 22 чэрвеня 1941 года. Раніцай вайна вераломна ўварвалася ў наш дом, бязлітасна разбурыўшы лёсы, сем’і, гарады і вёскі.
Больш за тры гады беларуская зямля знемагала ад зверстваў нацыстаў. У пажары вайны загінуў кожны трэці жыхар краіны.
Аднак нечалавечая жорсткасць не зламала волю нашага народа. Усё грамадзянскае насельніцтва рэспублікі згуртавалася для абароны роднай зямлі ва ўсеагульным супраціўленні фашызму. Падвяргаючыся катаванням і тэрору, нашы дзяды і прадзеды захавалі свае гонар і годнасць.
Праз дзесяцігоддзі шчаслівага жыцця на планеце зноў склалася сітуацыя, калі тканіна мірнага часу можа разарвацца. Ведаючы не па чутках пра жахі вайны і цану перамогі, беларускі народ захоўвае гістарычную праўду, умацоўвае дзяржаўны суверэнітэт і адзінства нацыі ў імя міру на роднай зямлі.
Давайце ў гэты журботны дзень успомнім воінаў-вызваліцеляў і ўсіх загінулых, ушанаваўшы іх памяць мінутай маўчання.
Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.
