Четверг, 25 апреля 2024

Зробім любімую Беларусь прыгажэйшай!

481

Сёлета, у Год міру і стварэння, з‘явілася падстава на многія самыя звычайныя, будзённыя справы паглядзець пад іншым вуглом. Напрыклад, веснавы суботнік можа стаць не толькі магчымасцю прыбрацца на тэрыторыі роднага населенага пункта, свайго раёна, але і паказаць сваё жаданне жыць у прыгожым і мірным свеце, з павагай ставіцца да сваёй гісторыі, да тых, хто сталі ахвярамі вайны. Частка сродкаў, заробленых і на раённым, і на рэспубліканскім суботніках, традыцыйна пойдзе на добраўпарадкаванне мемарыяльных комплексаў, месцаў масавых пахаванняў.

Навядзенне парадку ў скверы Гудзімава па вул. Чырвонаармейскай, работнікі КУВП «Камунальнік» фарбуюць ваенную тэхніку.

Нагадаем, што ўсе жадаючыя грамадзяне Пружаншчыны, якія хочуць зрабіць свой унёсак у агульную справу, могуць пералічыць грошы на разліковы рахунак райвыканкама BY83 AKBB 3641 0000 0000 8110 0000 у ААТ «ААБ Беларусбанк» г.Мінск БІК AKBBBY2X УНП 200143630.

Догляд помнікаў і памятных мясцін робіцца не толькі падчас аднадзённых акцый, гэта наш пастаянны абавязак і пастаянны клопат. Нямала намаганняў для гэтага прыкладаюць і работнікі КУВП «Камунальнік». Як доказ таму – абнаўленне помніка лётчыкам 33-га знішчальнага авіяпалка, якія сустрэлі Вялікую Айчынную вайну ў Пружанах, па вул. Пушкіна. Ужо пабудаваны новы пастамент для самалёта, добраўпарадкоўваецца тэрыторыя. Вядуцца рамонтныя работы і каля брацкага пахавання на гарадскіх могілках.

Ірына Сядова