Сяржант міліцыі Аляксандр Жалнерка свядома зрабіў свой выбар у жыцці — аддаў перавагу службе ў органах аховы правапарадку і грамадскага спакою.
У 2019 годзе ён пасля заканчэння Брэсцкага палітэхнічнага каледжа і тэрміновай службы ў арміі прыступіў да выканання абавязкаў міліцыянера-вадзіцеля.
За кароткі час паказаў добрасумленнае і адказнае стаўленне да даручанай справы, дзякуючы чаму Аляксандр Анатольевіч нядаўна быў назначаны памочнікам дзяжурнага райаддзела міліцыі. Сваю далейшую перспектыву малады праваахоўнік бачыць толькі ў міліцыі, таму і мяркуе атрымліваць спецыялізаваную вышэйшую адукацыю.
Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік