Вялікі выбар тавараў для жывёл, дастаўка і крокавая даступнасць. Вось тры галоўныя плюсы, якімі сярод іншых вылучаецца зоамагазін «Пухнаты гадаванец». І хоць назва гандлёвага аб’екта намякае на нашых чатырохногіх сяброў, знайсці тут можна тавары літаральна для ўсіх жывёл, прыручаных чалавекам, – ад рыб да коней.

Магазін для жывёл прапісаўся ў самым цэнтры Пружан – на Тармасава, 4 – два гады таму. Усё дзеля зручнасці спажыўца: ідзяце на міні-рынак, у банк, «Універмаг» ці, напрыклад, «Белыя лаўкі» – успомніце пра сваіх хатніх гадаванцаў і абавязкова зазірніце сюды. У невялікім па плошчы аб’екце прадстаўлены дзясяткі найменняў тавараў, пры гэтым у магазіне не перастаюць здзіўляць навінкамі.
Так, нядаўна тут з’явіліся шампуні для жывёл, абнавілі і «гардэробную» для пухнатых гадаванцаў – прыгожыя і стыльныя касцюмчыкі для кошак і сабак. Для іх жа – цацкі і розныя прысмакі. На верхніх паліцах – клеткі для птушак, непадалёк – пераноскі для жывёл, латкі, міскі і кагцяточкі, напаўняльнікі. Ёсць з чаго выбраць ашыйнікі, павадкі, ланцугі і адраснікі.

Але ж галоўны «козыр» магазіна – камбікармы, сухія і вільготныя, ва ўпакоўках і на вагу. «Пухнаты гадаванец» напрамую працуе з іх вытворцам – «Жабінкаўскім камбікормавым заводам», а таму прапануе корм для карпавых і акварыумных рыб, куранят і курэй, свіней, рагатай жывёлы, трусоў. Акрамя гэтага, прадстаўлены такія вядомыя вытворцы, як «Whiskas», «Kitekat», «Benek», «Royal Canin», «Purina» і многія іншыя. Словам, ёсць кармы прэміум і суперпрэміум класаў і так званай сацыяльнай катэгорыі. Іх, дарэчы, прапануюць браць на вагу. Кошт за кілаграм такога корму – 6-8 рублёў. Індывідуальны прадпрымальнік Марыя Яфрэмава запэўнівае, што гэтыя цэны – самыя дэмакратычныя ў горадзе. Дапаўняе, што магазін прапануе дастаўку па Пружанах і працуе па папярэднім заказе – яго можна зрабіць на любы від з асартыментнага пераліку тавараў. Да таго ж для пакупнікоў дзейнічаюць зніжкі і акцыі.

Сустракае пакупнікоў прыветлівы прадавец-кансультант Карына Субота. Яна заўсёды дапаможа ў выбары і з радасцю пракансультуе. Па словах прадаўца, яшчэ адна з нядаўніх навінак — вітамінныя комплексы для жывёлы: яны карыстаюцца папулярнасцю сярод тых гаспадароў, якія сапраўды клапоцяцца пра здароўе гадаванцаў. Для яго падтрымання ў сабак і кошак прапануюць тут ашыйнікі супраць паразітаў. У планах на бліжэйшы час – парадаваць сабачнікаў і завезці корм для прадстаўнікоў буйных парод.
Магазін «Пухнаты гадаванец» працуе з 9 да 18 гадзін па буднях. Перапынак – з 14 да 15 гадзін. У суботу і нядзелю пакупнікоў чакаюць з 9.00 да 15.00. Выхадны дзень – панядзелак, санітарны – першы панядзелак кожнага месяца.
Прыняць папярэднія заказы і адказаць на ўсе пытанні пакупнікоў гатовы па нумары 8 (029) 557-96-83.
Завітайце ў магазін «Пухнаты гадаванец» – парадуйце сваіх любімых і самых верных чатырохногіх сяброў!
УНП 291716765
Фота Кацярыны Масік