Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана трынаццаць крымінальных спраў.
Жыхар Пружанскага раёна, які да гэтага неаднаразова прыцягваўся Пружанскім РАУС да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне аўтамабілем без вадзіцельскага пасведчання, 14 чэрвеня быў затрыманы на вул. Кастрычніцкай падчас кіравання аўтамабілем «КІА Сепхія» за аналагічнае правапарушэнне (адсутнасць катэгорыі «В»).
Максімальнае пакаранне за правапарушэнне — арышт з пазбаўленнем (ці без пазбаўлення) права займаць вызначаныя пасады або займацца вызначанай дзейнасцю.
Падрыхтаваў Вадзім Раўнейка. Фота Кацярыны Масік, мае ілюстрацыйны характар