Вторник, 18 февраля 2025

Знаёмім з пераможцамі раённага конкурсу на лепшы падворак маладых сем’яў і паказваем фота іх сядзіб

787

Падчас «Пружанскай восені» былі падведзены вынікі раённага конкурсу на лепшы падворак маладых сем’яў.

Конкурс праводзіцца ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка». Арганізатарам конкурсу і фінансістам прыза за першае месца выступіў аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі, суфінансістамі — Беларускі прафсаюз работнікаў АПК і грамадская арганізацыя «БРСМ».

Уручаў прызы падчас «Пружанскай восені» старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец, які назваў такое мерапрыемства добрай кірмашовай традыцыяй, таму што ўшаноўваць вяскоўцаў можна не толькі за добры ўраджай, але і за дагледжанасць нашых вёсак. І вельмі добра, што колькасць удзельнікаў конкурсу штогод павялічваецца.

А сёлета падарунак за трэцяе месца Мікалай Пятровіч уручыў сям’і Амяльчэнка з г. п. Ру.жаны.

Другой стала сям’я Капіца (аг. Клепачы Мокраўскага сельсавета).

Пераможцам агляду падворкаў прызнана сям’я Раманоўскіх з аг. Мурава Сухопальскага сельсавета.


Члены камісіі: старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец, загадчык аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Момлік, старшыня раённага аб‘яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук, першы сакратар раённай арганізацыі ГА «БРСМ» Ульяна Апаляйчук —пабывалі на падворках маладых сем‘яў, якія падалі заяўкі на ўдзел у конкурсе на лепшы падворак, напачатку кастрычніка.

Прадстаўляем вам фота падворкаў!

На падворку пераможцаў — сям‘і Раманоўскіх з аг. Мурава — шмат кветак, малых архітэктурных формаў.

Густоўна і элегантна аформлена сядзіба сям‘і Капіца ў аг. Клепачы.

У двары сям’і Амяльчэнка з г.п. Ружаны шмат прыгожых каваных вырабаў, якія надаюць шыкоўнасці.

Фота Кацярыны Масік