Суббота, 24 января 2026

Знаёмцеся: маленькая «зорка эстрады» Уладзіслава Шчурская!

491

Ура, сябры! Агульную «скарбонку перамог» Пружаншчыны папоўніла яшчэ адна наша юная зямлячка. Знаёмцеся: Уладзіслава Шчурская.

Нядаўна таленавітая выхаванка Ружанскага шматпрофільнага цэнтра прыняла паспяховы ўдзел у III Міжнародным конкурсе дзіцячай творчасці «Маленькая зорачка» (г.Брэст). Свае таленты на ім прадэманстравалі юныя танцоры, спевакі, музыканты і акцёры ва ўзросце ад 4 да 11 гадоў з усёй Брэстчыны.

Ружанская спявачка не разгубілася. Яна ўпэўнена выканала песню «Пружаначка-дзяўчынка», увайшла ў лік лепшых выканаўцаў у намінацыі «Вакальная творчасць» і была ўзнагароджана дыпломам лаўрэата ІІІ ступені.

— Уладзіслава з вялікім жаданнем удзельнічае ва ўсіх творчых конкурсах, якія праводзяцца ў раёне ці вобласці. Асабліва ёй падабаюцца вакальныя спаборніцтвы. Ганаруся сваёй вучаніцай! – адзначыў педагог РШПЦ Алег Вішнявецкі, які кіруе аб’яднаннем па інтарэсах «Эстрадны дождж».

Алена Зялевіч