Воскресенье, 8 декабря 2024

Знаменитых земляков на стене гостиницы «Мухавец» заменили современниками

2 123

Пано з выявамі знакамітых землякоў  на будынку пружанскай  гасцініцы “Мухавец” з 1 красавіка змянілася.

Справа ў тым, што амаль за паўтара дзесяцігоддзя многім  пружанцам так і не ўдалося запомніць  герояў карціны (нагадаем, што яна намалявана ў  2003 годзе да рэспубліканскага свята-кірмашу “Дажынкі”)  — мастака  Станіслава Жукоўскага,   спевака Міхася Забэйду-Суміцкага і  пісьменніка Юзафа Крашэўскага. Каго толькі ні называюць!  Сярод самых распаўсюджаных версій — Янка Купала, Якуб Колас і Рыгор Шырма.

Каб не здзеквацца з памяці людзей, якія праславілі Пружаншчыну далёка за яе межамі, і спыніць блытаніну, было прынята рашэнне замест гістарычных асоб намаляваць партрэты сучаснікаў.  Гэта  паважаныя і добра  вядомыя ў раёне творцы:  музыкант,  мастацкі кіраўнік народнага хору “Вербніца” Іван Гвоздзік; паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікола Антаноўскі. Што тычыцца выбару трэцяй асобы, то з пратэстам  аб парушэнні гендарнай роўнасці выступілі  члены пружанскай суполкі феміністак “Мухаўчанка”. Яны палічылі, што пачэснае месца на пано павінна заняць выява жанчыны, і  прапанавалі кандыдатуру  мастачкі, народнага майстра Беларусі Марыі Кулецкай.

Будзем спадзявацца, што пружанцы дастойна ацэняць работу  рэстаўратараў.

Кацярына ПАШКЕВІЧ,  Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *