Хутчэй, вышэй, мацней!
Гэты дэвіз Алімпійскіх гульняў як нельга лепш адлюстроўвае сённяшні настрой каманды юных спартсменаў са Шчарчоўскага ВПК, якія пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Сяргея Аляксандравіча Чарнака заваявалі першае месца на раённай спартакіядзе школьнікаў у спаборніцтвах па кросе і лёгкай атлетыцы ў сваёй узроставай падгрупе (2004-2005 г.н.).
На здымку: члены шчарчоўскай каманды — пераможцы, якія прывезлі з раённай спартакіяды па два і болей ганаровыя дыпломы: Ягор Сыч, Станіслаў Шэлявіля, Вікторыя Каралец, Ангеліна Рудкоўская і Яўген Яскевіч.
Фота Сяргея ТАЛАШКЕВІЧА.