Среда, 15 января 2025

Знакомьтесь с юными пружанцами: девочка, которая родилась в День Независимости и мальчик под номером 100

1 808

Усяго пару дзён ад роду, а ўжо ў цэнтры ўвагі: па ўсёй краіне дзяцей, якія нарадзіліся трэцяга ліпеня — у Дзень Незалежнасці, па добрай традыцыі наведвалі прадстаўнікі ўлады і актывісты «Белай Русі».

У Пружанах віншаванні з нагоды нараджэння дачушкі прымала Ірына Віцько. Павіншаваць маму з прыбаўленнем у сям’і і падкрэсліць, што цяпер трэцяга ліпеня — двайное свята для новай гараджанкі, прыйшлі старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч і старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Т.К.Кашкан.

Па стане на пятае ліпеня ў акушэрскім аддзяленні Пружанскай ЦРБ выпіскі чакала сем жанчын. Увогуле за паўгода тут з’явілася на свет 121 немаўля — прыкладна столькі ж, як за паўгода летась. Сярод дзетак сёлета — і адна двойня. Акрамя таго, сёння на ўліку стаяць больш за 460 цяжарных жанчын, пятая частка якіх рыхтуецца да першых родаў, а каля  30% — да трэціх.

Радуе, як зазначае ўрач акушэр- гінеколаг С.В.Карповіч, што парокаў развіцця з кожным годам становіцца ўсё менш.

— Цяжарнасць прайшла лёгка, роды — добра, — гаворыць Ірына Віцько. — Дзяўчынка, даўжынёй 53 сантыметры і вагой 3400 грамаў,  з’явілася на свет у 11.37.

Хутка нованароджаная паедзе дамоў (да слова, Віцькі нядаўна пераехалі ва ўласнае добраўпарадкаванае жыллё), дзе мама з татам і старэйшы брацік выберуць ёй імя.

Няхай лёс дзяўчынкі, народжанай пад знакам Рэспублікі, складзецца шчасліва!

Даведка «РБ» Акцыя «Белая Русь» — з любоўю да дзяцей» праводзіцца з 2009 года. За гэты час па ўсёй краіне падарункі ад РГА «Белая Русь» атрымала больш за 2500 жанчын, чые дзеці з’явіліся на свет у Дзень Незалежнасці.

*

Напачатку чэрвеня 2017 года ў сям’і пружанцаў Неміровічаў адбылася радасная падзея: «бусел прынёс» Юрыю і Людміле доўгачаканага першынца. Але гэтае прыбаўленне ў сямействе пераўтварылася ў знакавую падзею і ў маштабах раёна…

Справа ў тым, што сёлета спаўняецца сто гадоў з моманту ўтварэння органаў ЗАГС Рэспублікі Беларусь, па ўсёй краіне праходзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай даты. Як удакладніла начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Наталля Цібароўская, на працягу года праводзяцца ўрачыстыя  цырымоніі з удзелам прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый: віншаванні з днём нараджэння былых работнікаў аддзела, выставы, разнастайныя акцыі.

Адна з запланаваных  акцый — рэгістрацыя сотага нованароджанага. І менавіта  Неміровічы сталі тымі пружанцамі, каму  аддзел ЗАГС райвыканкама сёлета выдаў сотае  пасведчанне аб нара-джэнні.

У Юрыя і Людмілы гэта першае дзіця. Хлопчыка  яны назвалі Мікалаем.

Першы дакумент сына  Неміровічам у мінулую суботу ўручылі ва ўрачыстай абстаноўцы. Віншаванні з гэтай нагоды яны прымалі не толькі ад сваіх бацькоў, блізкіх, сяброў, але і ад калег — Юрый служыць у раённым аддзеле ўнутраных спраў. Цёплыя словы для Юрыя і Людмілы знайшла начальнік аддзела ЗАГС Н.Р.Цібароўская, якая ўручыла ім  на памяць сувенір. З прыемнай місіяй на ўрачыстасці пабываў і сакратар раённай арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру» В.І.Матвіенка, які таксама перадаў бацькам памятны падарунак. А работнікі ЗАГСа выказалі спадзяванне, што гэта не апошняя рэгістрацыя нараджэння ў гэтай сям’і.

Дарэчы,  колькасць маладых пар, якія  сёлета вырашылі ўзяць шлюб, таксама набліжаецца да сотні. Так што сотая рэгістрацыя шлюбу таксама хутка стане для кагосьці двайной урачыстасцю.

Марына ВАКУЛЬСКАЯ,                Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *