ПМК-21 — самае старэйшае будаўнічае прадпрыемства на Пружаншчыне. Яго заслужана называюць флагманам адпаведнай галіны раёна: механізаваная калона мае самы вялікі багаж узведзеных будынкаў, некаторыя з якіх, маючы сур’ёзны ўзрост, працягваюць служыць і зараз.

Штогод здабыткі будаўнічай арганізацыі толькі павялічваюцца. Як расказвае начальнік ПМК-21 В.С.Лук’янчук, за апошнія гады прадпрыемства прымала ўдзел ва ўзвядзенні шэрага вытворчых аб’ектаў у Баранавіцкім, Брэсцкім, Свіслацкім, Талочынскім і Мала-дзечненскім раёнах, дзе літаральна «з нуля» пабудавала буйныя малочнатаварныя фермы, свінакомплексы і заводскія збудаванні. Дзякуючы заробленаму аўтарытэту на рэспубліканскім узроўні, ПМК-21 з’яўляецца лідарам па экспарце будаўнічых паслуг. Напрыклад, у 2017 годзе амаль 100% усіх будаўніча-мантажных работ было выканана па-за межамі раёна, сярод якіх пэўная доля прыходзіцца і на ўзведзеныя шматпавярхоўкі ў Расійскай Федэрацыі. У першым паўгоддзі гэта лічба дасягнула ўжо 89%.
— У дасягненні такіх паказчыкаў і ў падтрыманні адпаведнай рэпутацыі нам дапамагае эканамічная палітыка, якой наша арганізацыя нязменна прытрымліваецца апошнія дзесяць гадоў,— зазначае Васіль Сцяпанавіч.— Па-першае, мы пастаянна адшукваем магчымасць для папаўнення і паступовага абнаўлення машынна-трактарнага парка. Толькі сёлета набыты самазвал «МАЗ» грузападымальнасцю 20 тон, два паўпрычэпы, два грузапасажырскія «УАЗы», у перспектыве плануем купіць у лізінг «Амкадор» і аўтобус «МАЗ». Актыўна выкарыстоўваем перасоўны растворна-бетонны вузел, з дапамогай якога летась падчас працы ў Баранавіцкім раёне выраблена амаль 7 тысяч метраў кубічных бетону, а сёлета ў Кобрынскім раёне — амаль пяць з паловай тысяч кубоў.
Другім падмуркам ПМК-21 яе начальнік называе калектыў, лю-дзей, якія застаюцца вернымі і сваёй прафесіі, і механізаванай калоне. Удалося стварыць дакладна дзейнічаючы адміністрацыйны апарат, які забяспечвае належнае выкананне многіх арганізацыйных, разліковых, тэхнічных задач. Добрых слоў з боку кіраўніцтва заслугоўваюць і многія «палявыя» работнікі. Сярод тых, хто заўсёды апраўдвае надзеі, В.С.Лук’янчук называе муляра М.І.Казбяровіча, цесляроў В.М.Борсука, А.У.Гарэйку, М.М.Каўшылу і Д.С.Кляшчова, электрыка В.У.Федуна, электрагазазваршчыка А.М.Максімава, рамшчыка С.М.Пятровіча, экскаватаршчыка А.Д.Палешука, вадзіцеляў М.М.Ярому і Ю.У.Зарэцкага, прараба М.М.Крываблоцкага, намесніка начальніка Я.Д.Шамецюка, вартаўніка Н.М.Гарус, юрыста В.В.Ткачук, бухгалтараў Т.М. Усік, Т.М.Пятровіч і вядучага эканаміста Т.Ю.Каву.
Бягучы год, мяркуючы па папярэдніх выніках, таксама павінен папоўніць скарбонку дасягненняў ПМК-21. Зараз будаўнікі механізаванай калоны шчыруюць на двух аб’ектах Камянецкага раёна і на ўзвядзенні малочнатаварнай фермы ў Кобрынскім раёне.
І гэта толькі самыя буйныя пляцоўкі, дзе працуюць пружанскія брыгады. Ёсць і нямала іншых аб’ектаў, даручаных ПМК-21 з абсалютнай упэўненасцю, што гэта арганізацыя абавязкова выканае ўзятыя на сябе абавязацельствы.

Не толькі па колькасці адпрацаваных у ПМК-21 гадоў, але і па
«залатым» вопыце муляры П.М.Мароз і У.І.Мархель лічацца прафесіяналамі ў механізаванай калоне. Гэтых высакакласных спецыялістаў можна сустрэць на самых адказных участках, дзе працуе флагман будаўнічай галіны Пружаншчыны. Зараз яны шчыруюць на ўзвядзенні буйнога аграпрамысловага аб’екта ў Кобрынскім раёне.

Як расказвае прараб участка будаўніцтва МТФ у Кобрынскім раёне А.Ю.Навіцкі, з падобнымі работамі выдатна знаёма яго брыгада. Таму ён упэўнена зазначае, што работнікі абавязкова ўкладуцца ў вызначаныя тэрміны будаўніцтва.
На здымку А.Ю.Навіцкі (злева) разам з электрыкаІ.М.Кудаковым і цесляром Р.І.Марозам.

Гэтыя жанчыны не працуюць непасрэдна на будаўнічых пляцоўках, але па праве лічацца прадстаўніцамі гэтай высакароднай прафесіі. Яны робяць многае для таго, каб былі аб’ёмы работ, каб узводзіліся новыя аб’екты і каб служылі яны людзям вельмі доўга. Менавіта такія задачы штодня даводзіцца вырашаць галоўнаму бухгалтару І.С.Літвіновіч, а разам з ёй спецыялісту аддзела кадравай работы С.С.Гаўра, начальніку вытворча-тэхнічнага аддзела Т.У.Солад і вядучаму бухгалтару Т.А.Імховік.
Алег Сідарэнка. Фота Сяргея Талашкевіча.