Да ведама незанятага насельніцтва і беспрацоўных грамадзян!
Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пружанскага райвыканкама 18 студзеня 2024 г. з 10.00 да 12.00 гадзін на адзінай інфармацыйнай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ будзе праведзены «Электронны кірмаш вакансій».
Суіскальнікі атрымаюць магчымасць азнаёміцца з вакансіямі, задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на гутарку, пакінуць рэзюмэ ў рэжыме рэальнага часу.