Узнагароды ўдастоіліся хірург Віктар Дземянчук і траўматолаг Максім Шамаль.
Маладыя спецыялісты — пастаянныя ўдзельнікі розных спартыўных мерапрыемстваў не толькі абласнога і рэгіянальнага, але і рэспубліканскага ўзроўняў.
Для таго каб атрымаць значок адзнакі, прэтэндэнты (а гэта навучэнцы і работнікі прадпрыемстваў і арганізацый з усяго Пружанскага раёна) павінны былі прайсці шэсць этапаў, уключаных у праграму фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь. Маладыя медыкі выканалі нарматывы на самыя высокія балы і атрымалі значкі залатой вартасці.
— Нашы медыкі на працягу некалькіх гадоў з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі спаборніцтваў і спартакіяд, — расказвае старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ЦРБ Ірына Шэйко. — Яны сваім прыкладам дэманструюць калегам і грамадскасці, як важна для здароўя рэгулярна займацца спортам, падтрымліваць фізічную форму і весці здаровы лад жыцця.
Ірына Мікалаева