Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана восем крымінальных спраў.

Нявызначаная асоба учыніла крадзеж на адным з прадпрыемстваў раёна. Злодзей вырваў металічныя аконныя рашоткі і трапіў у складскія памяшканні. Было ўкрадзена каля 300 літраў трансмісійнага і маторнага масла, 116 пар пальчатак, 4 пары абутку, 2 камплекты спецадзення,
28 пільных дыскаў і іншая маёмасць. Прычынены матэрыяльны ўрон на суму звыш 10 базавых велічынь.
Згодна з ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, аматара чужога дабра чакае да трох гадоў пазбаўлення волі.