Понедельник, 12 мая 2025

Злачынства не засталося незаўважаным: жыхароў Пружанскага раёна, якія скарысталіся чужой карткай, чакае суд

377

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана шэсць крымінальных спраў.

Колькі ўжо гаварылася пра тое, што на чужым горы шчасця сабе не нажывеш. Але знаходзяцца ўсё новыя аматары пажывіцца за кошт іншых. Разлічваюць, відаць, на тое, што нарадзіліся пад шчаслівай зоркай і сумнеўная ўдача будзе на іх баку. Жыхары раёна, адзін з якіх быў ужо неаднаразова судзімы, знайшлі чужую банкаўскую картку і вырашылі пажыць на шырокую нагу. За невялікі прамежак часу (недзе каля трох гадзін) зламыснікі правялі 28 транзакцый па пакупцы тавараў у розных гандлёвых аб’ектах Пружанскага раёна, чым прычынілі ўладальніку карткі матэрыяльны ўрон на суму 511 рублёў.

Мужчынам пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі з пазбаўленнем права займаць вызначаныя пасады або займацца вызначанай дзейнасцю або без пазбаўлення.