Набліжаецца чароўная пара: Новы 2018 год і Каляды!
Гаспадары аграсядзібы “Стулы” Ларыса і Аляксандр Быцко запрашаюць правесці казачныя зімовыя канікулы ў в. Стойлы, непадалеку ад Нацыянальнага парка “Белавежская пушча”!
Падчас незабывальных канікул дарослыя і дзеці навучацца вырабляць традыцыйныя цацкі на ялінку, навагодні вянок на дзверы і іншыя прыўкрасы. Акрамя таго, гаспадары аграсядзібы запрашаюць паўдзельнічаць у майстар-класе па набіванкам, выцінанкам, роспісу па шкле і прыехаць дахаты са святочнай сурвэткай, выцінанкай і маляванкай, зробленай сваім рукамі!
Рызыначкай наведвання аграсядзібы “Стулы” стане квэст-гульня “Стойлаўскія нагавіцы”
А самае цікавае вы ўбачыце на прыканцы нашай экскурсіі – фантастычнае батлеечнае прадстаўленне “Цар Ірад”і пчастункі прыгатаваныя ў печы.
КАРПАРАТЫВЫ ДЛЯ АРГАНІЗАЦЫЙ
Сярод казачнага зімняга лесу, вечназялёных сосен і пакрытых шэранню бяроз, незвычайна чыстага паветра Вас чакаюць:
— шыкоўная святочна ўпрыгожаная зала з камінам,
— беларуская традыцыйная кухня,
— батлеечнае прадстаўленне “Цар Ірад”;
— святочная фотасессія.
Кошт – 30 рублёў з чалавека. Колькасць месцаў – да 40 чалавек.
За дадатковыя грошы і па папярядняй дамоўленнасці гасцям прапануецца:
-квэст-гульня “Стойлаўскія нагавіцы” (1-2 гадзіны па жаданню);
-выступленне артыстаў;
-удзел у майстар-класах па вырабу святочнага сувеніра.
ПРАГРАМА ДЛЯ ДАРОСЛЫХ
11.00 – заезд на аграсядзібу “Стулы”
11.00-13.00 – квэст -гульня “Стойлаўскія нагавіцы”( экскурсія па Стойлам з элементамі загадак і нецяжкіх заданняў)
13.00 -13.30 – батлеечнае прадстаўленне “Цар Ірад”
13.30-14.30 – абед
14.30 – 15.30 – майстар-класы па рамёствам (кожны сам разам з майстрамі выканае сабе святочны сувенір
15.30 – Ад’езд з аграсядзібы “Стулы”
Кошт: 30 рублёў з чалавека за праграму (група да 40 чалавек)
ПРАГРАМА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ
12.00 – заезд на аграсядзібу
12.00-13.30 – квэст -гульня “Стойлаўскія нагавіцы” (экскурсія па Стойлам з элементамі загадак і нецяжкіх заданняў)
13.30-14.00 – блінцы з мёдам альбо варэннем і гарбатка з мясцовых зёлак
14.00 -14.30 – батлеечнае прадстаўленне “Цар Ірад”
14.30 – 15.00 – майстар-класы па рамёствам (кожнае дзіця разам з майстрамі выканае сабе святочны сувенір)
15.00 – Ад’езд з аграсядзібы “Стулы”
Кошт – 15 рублёў з чалавека за праграму (група да 40 чалавек)
Кантакты: пішыце email : larisabytsko@mail.ru, тэлефануйце +375 292 27 13 68 Ларыса Быцко
Увага!
Для вялікіх груп магчымы зніжкі!
Таксама прапаноўваем праграму для сямей, магчымы начлег! Кошты дэмакратычныя.