Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана сем кры-мінальных спраў.
І зноў крадзяжы. На злачыннай сцежцы шчасця вырашыў паспытаць жыхар Пружанскага раёна. Днём шляхам свабоднага доступу мужчына пранік у гаспадарчую пабудову, размешчаную ў двары дома ў адным з аграгарадкоў нашага рэгіёна. Адсюль і ўкраў сячкарню коштам каля 100 рублёў. Тым самым прычыніў гаспадару сельгасінвентару матэрыяльны ўрон на ўказаную суму.
Да трох гадоў пазбаўлення волі чакае зламысніка.
Фота носіць ілюстрацыйны характар