Четверг, 16 января 2025

Жыхару Пружан пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі за выкарыстанне чужой банкаўскай карткі

616

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана пяць крымінальных спраў.

Жыхар г. Пружаны 9 чэрвеня 2022 года ў магазіне «Палявы» знайшоў пакінутую ўладальніцай банкаўскую картку і вырашыў незаконна ёю скарыстацца. Пасля гэтага разлічыўся безнаяўным шляхам за набытыя тавары ў розных гандлёвых кропках райцэнтра, чым прычыніў матэрыяльны ўрон пацярпелай на агульную суму больш за 90 рублёў.

Злачынцы пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.