Пятница, 14 февраля 2025

Загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны жыхароў вёсак Мокраўскага сельсавета ўспомняць падчас паніхід 17 ліпеня

155

17 ліпеня 1942 года вашысты спалілі 7 вёсак Мокраўскага сельсавета і іх жыхароў. Ад рук акупантаў у гэты дзень пацярпелі Казлы, Сілічы, Пасталова, Ліхачы, Краснае, Нямковічы і Чорныя Лозы.

На тэрыторыі брацкіх магіл у Мокраўскім сельсавеце, як і штогод 17 ліпеня, заўтра будуць здзейснены паніхіды за супакой усіх нявінна забітых і пахаваных у гэтых магілах.

Пачатак паніхід:

11.00 – в. Сілічы,

11.00 – в. Казлы,

11.30 – в. Нямковічы,

12.00 – в. Краснае.

Памаліцца за загінулых і ўшанаваць іх памяць могуць усе жадаючыя.