Понедельник, 9 декабря 2024

Жыхарка Шарашэва Ганна Калінейка ўдастоена ордэна Маці

346

Жыхарка Пружанскага раёна адзначана ордэнам Маці.

Адпаведны Указ № 70 падпісаў Прэзідэнт Беларусі. Што цікава, адбылося гэта 23 лютага — у Дзень абаронцаў Айчыны.

Высокай узнагароды ўдастоены 186 жыхарак пяці абласцей Беларусі і горада Мінска. Сярод іх — жыхарка г.п. Шарашэва.

Гэта Ганна Паўлаўна Калінейка, якая працуе санітаркай хірургічнага кабінета Шарашоўскай гарадской бальніцы УАЗ «Пружанская ЦРБ».

Разам з мужам Юрыем жанчына выхоўвае пецярых дзяцей: трох хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак.

Уладзіслаў Шпарла