Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана дзве крымінальныя справы.
Крадзяжы ў глабальнай сетцы «інтэрнэт» ніяк не мінаюць наш раён. Колькі не папярэджвай грамадзян, а ў іх усё роўна з’яўляюцца «лішнія» грошы, якімі яны не супраць «падзяліцца» са злодзеямі. Не выключэнне і жыхарка Пружаншчыны.
Жанчына вырашыла праз дадатак Instagram купіць сумку і камплекты пасцельнай бялізны. Не проста вырашыла, а і перавяла грошы махляру. У выніку — ні жаданай пакупкі, ні 117 беларускіх рублёў. Сумная гісторыя, якая, вельмі хочацца верыць, будзе павучальным урокам для астатніх.
Злодзея чакае да трох гадоў пазбаўлення волі.