Среда, 10 декабря 2025

Жыхарка Пружан даверылася інтэрнэт-махлярам і страціла больш за 2 тысячы рублёў

553

54-гадовай жыхарцы Пружан у мабільным дадатку WhatsApp патэлефанаваў невядомы і ад імя мабільнага аператара прапанаваў падоўжыць дагавор на аказанне паслуг, тэрмін дзеяння якога заканчваўся.

Жанчына пагадзілася і ёй даслалі спасылку, перайшоўшы па якой трэба было запоўніць дакументы і ўвесці свае пашпартныя дадзеныя. Атрымаўшы аддалены доступ да мабільнага тэлефона, зламыснікі атрымалі і выхад на ўсю інфармацыю, якая захоўвалася на мабільнай прыладзе. Пасля хутка і проста пералічылі ўсе сродкі з карткі пацярпелай на свае рахункі.

Толькі атрымаўшы паведамленне-апавяшчэнне аб зняцці грошай, жанчына зразумела, што стала ахвярай махляроў. Сума нанесенага ўрону склала больш за 2 тысячы рублёў.

Праваахоўнікамі вядуцца аператыўна-пошукавыя мерапрыемствы для ўстанаўлення асоб, якія маюць дачыненне да злачынства.

Па інфармацыі Telegram-канала КРЕПОСТЬ