Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана пятнаццаць крымінальных спраў.
Абараняць Айчыну — святы абавязак кожнага грамадзяніна краіны. Праўда, некаторыя маладыя людзі лічаць, што гэта іх не датычыцца: мая хата з краю — нічога не ведаю. Але ж Закон Рэспублікі Беларусь «Аб воінскім абавязку і воінскай службе» парушаць не варта.
Ураджэнец г. Пружаны атрымаў павестку аб з’яўленні ў Пружанскі раённы ваенны камісарыят для праходжання медыцынскага агляду, які праводзіцца перад прызывам на тэрміновую ваенную службу. Таксама малады чалавек быў папярэджаны аб адказнасці ў выпадку нез’яўлення без уважлівых прычын.
Дадзеная акалічнасць яго не спыніла, і будучы «абаронца» проста праігнараваў абавязковае мерапрыемства, за што цяпер будзе адказваць перад законам. Маладога чалавека, згодна з ч. 1 арт. 435 Крымінальнага кодэкса, можа чакаць да двух гадоў пазбаўлення волі.
Фота носіць ілюстрацыйны характар