Пятница, 14 февраля 2025

Жыхара раёна, які ноччу пакатаўся на чужым аўто, чакае да трох гадоў пазбаўлення волі

50

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана шэсць крымінальных спраў.

Што можа быць прасцей: хочаш ездзіць на аўтамабілі — атрымлівай вадзіцельскае пасведчанне, затым купляй транспартны сродак і катайся на здароўе. Але, як паказвае практыка, не ўсе грамадзяне прытрымліваюцца такой пазіцыі. Вось і жыхар Пружанскага раёна вырашыў, што для паездкі ў начны час яму падыдзе і чужы транспартны сродак. Сказана — зроблена. Грамадзянін неправамерна завалодаў легкавым аўтамабілем і без мэты крадзяжу пакатаўся на ім па дарогах раёна.

У дачыненні да злодзея ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 214 КК Рэспублікі Беларусь, санкцыя якой прадугледжвае пазбаўленне волі да трох гадоў.