Понедельник, 2 декабря 2024

Жыхара раёна, які ўкраў зварачны інвентар, чакае да 4 гадоў пазбаўлення волі

303

Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана тры крымінальныя справы.

Здаецца, любое пакаранне чалавека разумнага наводзіць на думку: трэба жыць па правілах, не парушаючы агульнага парадку, паважаючы законы сваёй краіны. Але ж бываюць і іншыя выпадкі…

Напрыклад, жыхара Пружанскага раёна не пагашаная і не знятая ва ўстаноўленым законам парадку судзімасць нічому не навучыла. Як вынік, мужчына залез у чужую гаспадарчую пабудову ў нашым рэгіёне і ўкраў зварачны інвектар, прычыніўшы гаспадару апарата матэрыяльны ўрон на агульную суму ў 200 рублёў.

За бяздумны ўчынак злодзей можа пазбавіцца свабоды на чатыры гады.