Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела была ўзбуджана дванаццаць крымінальных спраў.
Што трэба зрабіць, перш чым пачаць нешта здзяйсняць? Правільна, вельмі добра падумаць. Вось тут і загвоздка, бо ёсць сярод нас і такія, што варушыць шэрым рэчывам не здольныя. Як і паўналетні ўраджэнец аднаго з населеных пунктаў раёна. Ведаў жа пэўна, што дзяўчыне не споўнілася шаснаццаць гадоў. Але ўсё роўна са свайго мабільнага тэлефона ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» вёў з ёй перапіску вульгарнага, непрыстойнага і цынічнага зместу на тэмы сексуальнага характару. Таксама прапанаваў дзяўчыне палавыя адносіны, схіляў да фатаграфавання аголенага цела і адпраўкі гатовых здымкаў на яго адрас. Проста сорам бярэ за такіх суайчыннікаў.
Што чакае бессаромніка? Да трох гадоў пазбаўлення волі.