Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана шэсць крымінальных спраў.

Здаецца, трапіў адзін раз на лаву падсудных, дык трэба задумацца над сваім жыццём, зрабіць належныя вывады, абавязкова стаць на шлях выпраўлення. Некаторыя так і робяць, але не жыхар адной з вёсак нашага раёна.
Першая судзімасць яго зусім не навучыла жыць чэсна, па законе. Таму і ўкраў у суседнім населеным пункце дарожны веласіпед маркі «Аист» коштам больш за 90 рублёў. Чым прычыніў уладальніку маёмасці матэрыяльны ўрон на ўказаную суму.
Злодзея чакае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.