Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана чатыры крымінальныя справы.

Даўно ўсім вядома, што наркотыкі — гэта вялікае зло, якое караецца як за збыт, так і за пакупку. Але знаходзяцца сярод нас асобы, якім, як кажуць, закон не пісаны. Сярод іх і жыхар раёна. Мужчына з мэтай збыту набыў не менш за 1,38 г рэчыва расліннага паходжання зялёна-карычневага колеру, якое, па заключэнні эксперта, з’яўляецца небяспечным наркатычным сродкам — марыхуанай. Пасля грамадзянін незаконна збыў яго за 95 рублёў асобе, якая ўдзельнічала ў аператыўна-пошукавым мерапрыемстве «Праверачная закупка».
Санкцыя — ад 6 да 15 гадоў пазбаўлення волі.
