Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана дзве крымінальныя справы.

Весціся на хітрыкі тэлефонных махляроў дакладна не варта. І тэлебачанне, і газеты, і радыё, і нават у банкаматах аб гэтым гавораць. І ўсё ж знаходзяцца сярод нас даверлівыя грамадзяне, якія з лёгкасцю аддаюць свае грошы махлярам, а толькі потым спахопліваюцца і спрабуюць прааналізаваць бяздумны ўчынак.
Вось і жыхар нашага раёна па сваёй добрай волі перавёў на банкаўскую картку нявысветленай асобы 135 рублёў за тое, што яму разблакіруюць мабільнае ўстройства. Чакаемы вынік — ні паслугі, ні грошай, сапсаваны настрой. Праяўляйце, калі ласка, пільнасць, і тады не давядзецца горка разводзіць рукамі пасля страты сумленна заробленых грошай.
Да трох гадоў пазбаўлення волі чакае тэлефоннага зламысніка.