Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана сем крымінальных спраў.
Які святы абавязак у мужчын? Зразумела, абараняць сваю Радзіму, а таксама сваіх матуль, дзяцей, жонак. А ці можа быць інакш?
Аказваецца, так. Як, напрыклад, у выпадку з жыхаром нашага раёна. Знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, мужчына вырашыў паказаць сваю фізічную сілу на… жанчыне. Ён схапіў жыхарку горада за тулава ў вобласці таліі і кінуў цераз плячо на зямлю. А калі апошняя заявіла, што за прычыненне цялесных пашкоджанняў выкліча супрацоўнікаў міліцыі, хуліган выхапіў у яе з рук мабільны тэлефон і кінуў яго на зямлю. У выніку чаго гаджэт быў сапсаваны.
Цяпер «ваяку» з жанчынамі чакае да трох гадоў пазбаўлення свабоды.