Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана чатыры крымінальныя справы.
Ёсць лішняя сіла ў руках — калі ласка, накіроўвай яе на карысныя справы, рабі людзям дабро. Каб потым пра цябе гаварылі як пра чалавека, які жыццё пражыў сумленна. Але ж не! Знаходзяцца сярод нас аматары паказаць сваю дужасць у іншым накірунку, хуліганскім.
Як здарылася з ураджэнцам адной з вёсак раёна, які беспрычынна нанёс удары кулаком у твар жыхару таго ж населенага пункта. Пацярпеламу былі прычынены цялесныя пашкоджанні, якія не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя або нязначнай стойкай страты працаздольнасці.
Да трох гадоў пазбаўлення волі чакае забіяку.