У дзяжурную часць Пружанскага РАУС з заявай аб крадзяжы маёмасці звярнуўся 37-гадовы прадпрымальнік адной з фірм горада.

Яго падначалены, калі зайшоў у памяшканне КПП, заўважыў знікненне 13 пільных дыскаў і 10 фрэзерных нажоў. Работнік хацеў забраць і завезці іх на завострыванне.
Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў праваахоўнікі ўстанавілі, што да крадзяжу мае дачыненне непрацуючы 57-гадовы мясцовы жыхар. Як высветлілася, ён зайшоў у памяшканне КПП, каб папрасіць дазволу зарадзіць мабільнік. На месцы нікога не аказалася. Заўважыўшы на печцы пільныя дыскі і фрэзерныя нажы, зламыснік скарыстаўся адсутнасцю вартаўніка і забраў іх сабе. Пасля занёс дамоў, а пасля здаў у пункт прыёму металалому.
Фігурант прызнаўся ў зробленым і растлумачыў, што на атрыманыя грошы хацеў набыць алкаголь. Следчымі дадзена прававая ацэнка.