Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана восем крымінальных спраў.

Фермер з Пружанскага раёна вырашыў падкарміць свае палеткі. Праўда, выбраў для гэтага не зусім законны шлях. Маючы свой трактар «Беларус» і прычэп да яго, мужчына з палетка аднаго з сельгаставарыстваў раёна ўкраў вапнавую (даламітавую) муку маркі «А» агульнай вагой 17300 кг, кошт якой склаў больш за 789 рублёў. Чым прычыніў гаспадарцы матэрыяльны ўрон на ўказаную суму.
Цяпер несумленнага грамадзяніна чакае да трох гадоў пазбаўлення волі.