Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана восем крымінальных спраў.
Колькі разоў ужо гаварыць аб тым, што чужое браць нельга, грэх вялікі. Але ж знаходзяцца сярод нас прадпрымальныя грамадзяне, якіх нічога не палохае — ні ўласнае сумленне, ні крымінальная адказнасць.
Таму і вырашыў жыхар нашага раёна ўзбагаціцца несумленным шляхам: выкарыстаўшы свой трактар з прычэпам, мужчына паквапіўся на маёмасць НП «Белавежская пушча». А дакладней, украў амаль тры тоны металалому на агульную суму звыш 600 рублёў. Чым прычыніў Нацыянальнаму парку матэрыяльны ўрон.
Крымінальная справа ўзбуджана па ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь. Злодзея можа чакаць да трох гадоў пазбаўлення волі.