Четверг, 10 октября 2024

Жыхар Пружан украў мабільнік у п’янага мужчыны, які заснуў на лавачцы ў цэнтры горада

314

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана пяць крымінальных спраў.

У стане алкагольнага ап’янення звычайна губляюць чалавечы выгляд, галаву, таксама знікае ўяўленне таго, дзе ты знаходзішся і што робіш. А яшчэ даволі часта ў чалавека пад мухай прападаюць рэчы. Часам гэтаму «спрыяюць» знаёмыя ў такім жа неадэкватным стане.

Вось і п’яны жыхар Пружан скарыстаўся момантам і ўкраў мабільны тэлефон у чахле, калі ўладальнік гаджэта заснуў пасля выпітага на лавачцы ў цэнтры горада. У выніку чаго быў прычынены матэрыяльны ўрон на агульную суму больш чым 400 рублёў.

Цяпер злодзея чакае да трох гадоў пазбаўлення волі.