Здарэнне адбылося 8 красавіка. У 20:20 фельчар бальніцы паведаміў пружанскім выратавальнікам пра тое, што па медыцынскую дапамогу з апёкамі звярнуўся 38-гадовы мясцовы жыхар.

Мужчына быў у гасцях у знаёмага па вул. Набярэжнай і там заснуў ля печы. Ад цеплавога ўздзеяння на ім загарэлася адзенне. Полымя пагасіў гаспадар. Агонь не распаўсюдзіўся на дом. Падраздзяленні МНС на месца здарэння не выклікаліся.
З тэрмічнымі апёкамі мужчыну шпіталізавалі ў Пружанскую ЦРБ. У яго абгарэлі грудная клетка, жывот, шыя, спіна – усяго 40% цела.
Крыніца: БЕЛТА.
*Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду з 12 па 28 красавіка 2021 года на тэрыторыі Пружанскага раёна праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх «За бяспеку разам».
Больш падрабязна пра акцыю чытайце тут: https://mchs.gov.by/glavnoe/348178/https://mchs.gov.by/glavnoe/348178/