На мінулым тыдні ў вадаёме каля вёскі Бярэзніца патануў жыхар вёскі Далкі 1977 года нараджэння.

Па словах відавочцаў, мужчына быў нецвярозы. Ён зайшоў у вадаём, купанне ў якім забаронена (маецца адпаведная шыльдачка), адплыў ад берага на адлегласць больш за 30 метраў, пасля чаго знік з поля зроку. Да яго на дапамогу паплылі грамадзяне, якія знаходзіліся на беразе. Яны падымалі тапельца ўжо з дна, а калі выцягнулі на бераг, то прыкмет жыцця ён ужо не падаваў.
Праверку па факце ўтаплення праводзіць Пружанскі РАСК.
Нагадваем: купайцеся толькі ў спецыяльна адведзеных месцах і не ўваходзьце ў ваду ў стане алкагольнага ап’янення!
Юрый Амельянчук, старшыня Пружанскай раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах