Вторник, 22 апреля 2025

Жніво скончана, але работы ў палях працягваюцца. Чым зараз займаюцца аграрыі Пружаншчыны?

390

Як паведамілі ў дыспетчарскай службе упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, у сельгаспрадпрыемствах раёна працягваюцца восеньскія палявыя работы.

Як вядома, уборка зерневых і зернебабовых культур завершана. Зараз некаторыя сельгаспрадпрыемствы вядуць уборку грэчкі. Неабходна ўбраць гэтую крупяную культуру з плошчы 520 гектараў. А наперадзе — уборка бульбы і кукурузы на зерне.

Працягваецца нарыхтоўка кармоў для грамадскага пагалоўя. Так, па стане на 6 верасня сельгаставарыствы нарыхтавалі 97656 тон кармавых адзінак травяных кармоў, што складае 45% да плана (у гэтым годзе запланавана нарыхтаваць 216900 тон к.а.). Бліжэй за ўсіх да выканання планавага задання работнікі ААТ “Велікасельскае Агра” і ААТ “Ружаны-Агра”. У гэтых таварыствах нарыхтавана да плана 52,6% (план 16936 тон к.а.) і 47% (план 46856 тон к.а.). Усяго ж сельгаспрадпрыемствамі было нарыхтавана 13,65 цэнтнераў кармавых адзінак на умоўную галаву буйной рагатай жывёлы. Тут у тройку лідараў увайшлі ААТ “Велікасельскае Агра” (18,46 цнт. к.а. з умоўным пагалоўем БРЖ 4822), ААТ “Ліноўскае” (15,90 цнт. к.а. з умоўным пагалоўем БРЖ 2269) і ААТ “Ружаны-Агра” (15,72 цнт. к.а. з умоўным пагалоўем БРЖ 14022).

Гаспадаркі таксама вядуць сяўбу шматгадовых траў. Пры плане 5000 гектараў засеяна 4111 гектараў плошчаў. Перавыканалі даведзенае заданне аграрыі ААТ “Жураўлінае” (пры плане 540 засеяна 775 га) і ААТ “Ружаны-Агра” (пры плане 530 засеяна 649 га). Справіліся з даведзеным заданнем і ў філіяле РУП “Брэстэнерга” “Аграэнерга Зеляневічы”

Клапоцяцца нашы працаўнікі палёў і пра будучы ўраджай. Так, па стане на 6 верасня азімыя культуры былі пасеяны на плошчы 760 гектараў, што складае 3,3% да плана. Пад гэтыя культуры адведзена 22800 гектараў, у тым ліку на зерне — 20300 га. У разрэзе культур: жытнёвае поле складае 2800 га, пшанічнае — 7300, трыцікалевае — 8700, ячменнае — 1500 га.

Падрыхтаваў Віктар Ільюшчанка