Каляндар упарта набліжае нас да завяршэння самага цёплага летняга сезона. Гэта служыць своеасаблівым маяком і для аграрыяў: жніво трэба закончыць хутка і ў тэрмін.

Паказчыкі сельгаставарыстваў раёна гавораць пра тое, што гэтую задачу яны стараюцца выканаць. Больш за тое, па стане на раніцу 10 жніўня філіял «Аграэнерга Зеляневічы» РУП «Брэстэнерга» завяршыў жніво-2021! Найбольшую плошчу ў таварыстве сёлета займала жыта – 460 га. Найменшую – усяго 40 – авёс. І гэтыя культуры, як і яравы ячмень, пшаніца, трыцікале, зернебабовыя, убраны.

А вось у ААТ «Пружанскае» жніво не так даўно перасягнула экватар. Тут ужо справіліся з яравым ячменем, якога намалацілі 697 тон. Зараз шчыруюць на ўборцы пшаніцы, жыта, трыцікале і зернебабовых.
Сонечных вам дзён, добрых намалотаў і лёгкай працы, шаноўныя работнікі поля!
Уладзіслаў Шпарла. Фота Кацярыны Масік і Людмілы Ярашэвіч.