Воскресенье, 19 января 2025

Жанчыне, якая вырашыла паправіць фінансавае становішча за кошт ураджэнкі Століншчыны, пагражае пазбаўленне волі

339

Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана пяць крымінальных спраў.

У жыцці амаль кожнага чалавека, мусіць, здараліся выпадкі, калі трэба было выбіраць: прыхапіць чужое ці прыслухацца да свайго сумлення і зрабіць усё па законе. Тое ж здарылася і з ураджэнкай в. Каралін, што на Камянеччыне, якая цяпер пражывае ў Столінскім раёне.

Жанчына вырашыла паправіць сваё фінансавае становішча за кошт жыхаркі таго ж раёна. Яны разам вярталіся з заробкаў з Зэльвенскага раёна і спыніліся ў в. Зіновічы, у знаёмага. Як часта бывае, дзе сустрэча — там і чарка.

Падчас застолля жанчыны выйшлі на вуліцу падыхаць свежым паветрам, і тут ураджэнка суседняга раёна заўважыла, што з задняй кішэні джынсаў пацярпелай на зямлю выпала 70 рублёў і апошняя гэтага не бачыць. Доўга не раздумвала, а можа, і выпітае спіртное не дазваляла цвяроза глядзець на рэчы, і прыхапіла грошы.

У адносінах да жанчыны ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь, згодна з якой ёй пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.