Среда, 19 февраля 2025

Згодна з рашэннем Пружанскага раённага выканаўчага камітэта №2001 ад 9.10.2023, ацяпляльны сезон у Пружанскім раёне пачынаецца з 9 кастрычніка.

391

Уключэнне ацяплення робіцца ў наступнай чарговасці:

— дзіцячыя дашкольныя і школьныя, лячэбна-прафілактычныя, медыцынскія ўстановы, установы сацыяльнага забеспячэння, музеі, дзяржархівы, бібліятэкі, гасцініцы – пры сярэднясутачнай тэмпературы на працягу 5 сутак плюс 10 градусаў Цэльсію і ніжэй;

— жыллёвы фонд, інтэрнаты, установы адукацыі (за выключэннем дзіцячых дашкольных і школьных), агульнагарадскія лазні — пры сярэднясутачнай тэмпературы на працягу 5 сутак плюс 8 градусаў Цэльсію і ніжэй;

— грамадскія і адміністрацыйныя будынкі, прамысловыя і іншыя арганізацыі – па ўзгадненні з энергазабяспечваючай арганізацыяй пасля ўключэння ацяплення ў жылых дамах.