На базе Брэсцкага аблвыканкама адбыўся круглы стол на тэму генацыду беларускага народа ў гады вайны. Мэтай была распрацоўка і зацвярджэнне плана работы па падрыхтоўцы зборніка з інфармацыяй пра лёс знішчаных населеных пунктаў.
На сустрэчы абмеркаваны пытанні актуалізацыі звестак для напаўнення карты спаленых вёсак, у тым ліку і на Пружаншчыне.
Пракурорскі работнік адзначыў, што на тэрыторыі вобласці падчас расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе ўстаноўлена 19 раней невядомых населеных пунктаў, поўнасцю або часткова знішчаных у гады вайны. Многія вёскі паўтарылі лёс Хатыні. Так, у студзені 1944-га была поўнасцю знішчана в. Байкі ў Пружанскім раёне, 987 жыхароў якой групамі па 20-30 чалавек зганялі ў асобныя дамы і спальвалі. На дзяцей ад 5 да 14 гадоў акупанты нацкавалі спецыяльна навучаных сабак.
У завяршэнне круглага стала распрацаваны план збору інфармацыі для кнігі.
Уладзіслаў Шпарла