Напрыканцы мінулага працоўнага тыдня адбылася 46 сесія Пружанскага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання.
На пасяджэнні сесіі, якую вёў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец, было разгледжана шмат пытанняў. Пра галоўныя з іх паведамім чытачам райгазеты.
З дакладам «Аб рабоце, якая праводзілася зацікаўленымі службамі выканаўчых і распарадчых органаў Пружанскага раёна сумесна з органамі самакіравання па захаванні і добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў, помнікаў славы і мемарыялаў, утрыманні грамадзянскіх могілак» выступіў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Аляксандр Момлік. Ён адзначыў, што ў раёне выбудавана сістэма работы па кантролі за воінскімі пахаваннямі і пахаваннямі ахвяр войнаў, а таксама падтрыманні іх у належным санітарным стане. Аляксандр Канстанцінавіч пералічыў пахаванні, памятныя знакі, якія размешчаны на тэрыторыі Пружанскага раёна, расказаў аб правядзенні ў сакавіку-красавіку маніторынгу за станам помнікаў і пахаванняў, фінансаванні рамонтных і ўзнаўленчых работ і інш. Работы па добраўпарадкаванні святых для кожнага з нас месцаў будуць працягвацца і надалей.
Па пытанні «Аб ходзе выканання рашэння Пружанскага раённага Савета дэпутатаў ад 20.09.2022 №231 «Аб рабоце Пружанскага камунальнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Камунальнік» па ўтрыманні і мадэрнізацыі аб’ектаў інфраструктуры на тэрыторыі Пружанскага раёна» з дакладам выступіў дырэктар КУВП «Камунальнік» Сяргей Бабрук. У сваім дакладзе Сяргей Васільевіч зрабіў акцэнт на тым, якая работа праводзіцца супрацоўнікамі падведамаснага яму прадпрыемства па захаванні і добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў, помнікаў славы і мемарыялаў, утрыманні грамадзянскіх могілак, расказаў, колькі грошай асвоена і колькі яшчэ трэба асвоіць у гэтым напрамку, якія работы трэба выканаць.
Па гэтых пытаннях дэпутатамі райсавета было прынята адпаведнае рашэнне.
Віктар Ільюшчанка. Фота аўтара