Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях з прафесійным святам — Днём ратавальніка і знамянальнай датай — 25-годдзем органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Сёння наша служба выратавання — гэта зладжаная і высокамабільная структура, здольная выканаць увесь спектр аварыйна-выратавальных работ. Штодзень выконваючы ўнікальныя і складаныя задачы, вы ўносіце значны ўклад у ажыццяўленне бяспекі нашай краіны і яе стваральнае развіццё», — гаворыцца ў віншаванні.
«У гэты дзень, ушаноўваючы беларускіх ратавальнікаў, мы дзякуем ветэранам, якія прысвяцілі сябе высакароднай і небяспечнай прафесіі, успамінаем герояў, якія аддалі ў барацьбе са стыхіяй сваё жыццё, захапляемся адвагай і сілай духу кожнага, хто, рызыкуючы сабой, своечасова і эфектыўна адказвае на выклікі прыродных і тэхнагенных пагроз, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Вы смелыя, мужныя і самаадданыя людзі — сапраўдныя патрыёты сваёй краіны».
Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам і ветэранам органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. «Беражыце сябе, сваіх блізкіх і нашу родную Беларусь!» — дадаў кіраўнік дзяржавы.