Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і ў сувязі з падрыхтоўкай да святкавання 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 25 красавіка, пройдзе рэспубліканскі суботнік.
Актыўна праводзіцца добраўпарадкаванне райцэнтра і шэрагу іншых населеных пунктаў раёна, а таксама мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой воінскай славы, пахаванняў воінаў, партызан і грамадзянскага насельніцтва, якія загінулі ў перыяд 1941-1945 гадоў. Мнгогія працоўныя калектывы праводзяць суботнік на сваіх працоўных месцах.
Грашовыя сродкі, заробленыя падчас суботніка (у памеры, вызначаным добраахвотна работнікамі), неабходна пералічыць на разліковы рахунак райвыканкама BY83 AKBB 3641 0000 0000 8110 0000 у ААТ «ААБ Беларусбанк» г.Кобрын БИК AKBBBY21113 УНП 200143630.

Мяркуецца, што сабраная сума будзе размеркавана наступным чынам:
— 50% застануцца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама для выдаткавання на падрыхтоўку дзіцячых загарадных аздараўленчых лагераў да летняга сезону, у тым ліку на развіццё і ўмацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы, добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан населеных пунктаў, а таксама рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, узнаўленне мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны;
— 50% будуць пералічаны Міністэрству фінансаў і накіраваны ў роўных долях установе «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь» на завяршэнне работ на I і IV пускавых комплексах аб’екта «Рэстаўрацыя і ўладкаванне адзінага комплексу будынкаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь»; Гомельскаму аблвыканкаму для фінансавання аб’екта «Рэканструкцыя брацкага пахавання на месцы спаленай вёскі Олы ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці».
Таксама рашэннем райвыканкама ў рамках месячніка па добраўпарадкаванні на 2 мая запланаваны раённы суботнік, асноўная ўвага падчас якога будзе накіравана на паляпшэнне санітарнага стану тэрыторый арганізацый, сацыяльных і вытворчых аб’ектаў незалежна ад формы ўласнасці.
Алег Сідарэнка. Фота Сяргея Талашкевіча.