Суббота, 12 октября 2024

Напярэдадні новага навучальнага года з аркестрам і падарункамі завіталі ў СПЦ брэсцкія пагранічнікі

260

Па добрай традыцыі ў рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Сабяры дзіця ў школу!» прынялі ўдзел і брэсцкія пагранічнікі, якія разам з карыснымі падарункамі наведалі Пружанскі сацыяльна-педагагічны цэнтр.

Для дзяўчынак і хлопчыкаў вартавыя граніцы прывезлі ваенны аркестр, салісты якога выканалі папулярныя эстрадныя кампазіцыі. Затым намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы Брэсцкай пагрангрупы падпалкоўнік Вадзім Галушка павіншаваў малых з новым навучальным годам і ўручыў кожнаму наборы прыналежнасцей, якія спатрэбяцца падчас вучобы.

Выхаванцы цэнтра правялі для гасцей экскурсію па ўстанове і паабяцалі самі прыехаць да пагранічнікаў у бліжэйшы час.

Сяргей Дзмітрыеў, афіцыйны прадстаўнік Брэсцкай пагранічнай групы.

Фота аўтара